Бэта-каратын
Бэта-каратын - натуральны харчовы пігмент. Яго выкарыстоўваюць для насычэння прадуктаў харчавання вітамінамі і надання ім больш прывабнага вонкавага выгляду шляхам афарбоўвання (адценне ад светла-жоўтага да насычанага аранжавага).
ВОБЛАСЦЬ УЖЫВАННЯ
Бэта-каратын дазволены для выкарыстання ў харчовай вытворчасці, звычайна яго дадаюць у:
- розныя соўсы;
- выпечку і кандытарскую прадукцыю;
- сыры;
- маслатлушчавыя вырабы;
- супы хуткага прыгатавання.
Выкарыстоўваюць бэта-каратын не толькі ў якасці фарбавальніка, але і як вітамінізаваны дадатак. Ён з'яўляецца крыніцай вітаміна А і мае антыаксідантныя ўласцівасці, спрыяе павелічэнню харчовай каштоўнасці вырабаў і захаванню іх высокай якасці на працяглы тэрмін.
Прадукты з бэта-каратынам з'яўляюцца бяспечнымі, натуральнымі і экалагічна чыстымі.
РАЗНАВІДНАСЦІ
У нашым асартыменце бэта-каратын прадстаўлены ў двух формах: вода-і тлушчарастваральный. Першы від характарызуецца тым, што раствараецца ў вадзе без астатку, утвараючы ў выніку празрыстую вадкасць. Другая разнавіднасць здольная растварацца ў тлушчах, а пры злучэнні з вадой ўтварае эмульсію.
Для атрымання кансультацый, тэхналагічных рэкамендацый і любой дадатковай інфармацыі звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне гарачай лініі +375 17 388 49 00